The centre of culture of Kapyl region of Belarus

The cultural centre of Kapyl region (Belarus)

15 июля 2010 г.

ЗАПРАШАЕМ УСІХ!

Калі ў Вас ёсць добрая задумка, калі Вы вырашылі заняцца чымсьці цікавым, калі ў Вас ёсць аднадумцы, то запрашаем Вас ў Раённы Цэнтр культуры горада Капыля. Мы заўсёды рады новым ідэям! Рок-гурт, брэйк-данс калектыў, фотастудыя, вакальны ансамбль, піяр-акцыя - усё, што заўгодна. Абмяркуем, параім, дапаможам!

ДЫСКАТЭЧНЫ РУХ - 2010

Сёння, 15 ліпеня, чакаем усіх жадаючых у Ванелевіцкім СДК на чарговым этапе конкурса-агляда дыскапраграм.

ДЫСКАТЭЧНЫ РУХ - 2010

14 ліпеня - першы дзень конкурсу-агляду тэматычных дыскатэк. Свае праграмы прапанавалі пяць клубаў: Бучацінскі, Навасёлкаўскі, Цімкавіцкі, Скабінскі, Руднянскі. Журы засталося задаволеным якасцю матэрыяла і новых ідэй. Таксама было адзначана, што значна ўзрос узровень прафесійнага майстэрства МС і DJ. Але не абыйшлося і без заўваг, якія рабіліся не дзеля таго, каб пакараць, а дзеля далейшага павышэння майстэрства, бо зараз дыскатэчны рух раёна знаходзіцца не ў лепшым стане. Трэба шукаць новыя падыходы і сродкі, каб моладзь зацікавілася гэтым відам адпачынку, каб клубная ўстанова была добрай альтэрнатывай шкодным звычкам і заняткам.