The centre of culture of Kapyl region of Belarus

The cultural centre of Kapyl region (Belarus)

8 июля 2010 г.

Сёння, 8 ліпеня, сустракаем АРТ-ГУРТ "БЕЛАРУСЫ". Пачатак канцэрта ў 20.00. Яшчэ ёсць білеты!!!
Учора ў Раённым цэнтры культуры прайшла чарговая нарада працаўнікоў клубных устаноў Капыльскага раёна. На ёй быў абмеркаваны шэраг істотных пытанняў, а таксама быў праведзены семінар-практыкум "Таму, хто ладзіць дыскатэку". Працаўнікі культуры былі азнаёмлены з апошнімі тэндэнцыямі ў дыскатэчным руху Мінскай вобласці. Дзякуючы Абласному метадычнаму цэнтру, быў падрыхтаваны міні-фільм.

Вельмі гарачым было абмеркаванне такіх пытанняў як выкананне планаў платных паслуг і набыццё квіткоў на канцэрт арт-гурта "Беларусы". Але напал спаў, калі пачалося віншаванне з юбілеем Уладзіміра Дрожжы. Шмат цёплых слоў, добрыя любімыя песні, радасныя успаміны з'ядналі ўсіх.