15 ЛІПЕНЯ адбыўся другі дзень конкурса-агляду дыскатэчных праграм у вёсцы Ванелевічы. Журы засталося вельмі задаволеным прадэманстраванымі праграмамі. Н.Р.Рыбак выказала шчырую падзяку канкурсантам за разнастайнасці, арыгінальнасць і сур'ёзны падыход да конкурсу.
І сапраўды, кожная праграма была непадобная на іншую. Наведвальнікі змаглі патанчыць пад беларускую народную музыку (Доктаравіцкі СДК) і наведаць краіны Усходу(Ванелевіцкі СДК). Не абышлося і без медыцынскай дапамогі: дактары Айбаліт і Ойбаліт паднялі настрой гумарам, гульнямі і песнямі.
Сёння, 16 ліпеня, трэці дзень конкурсу. Чакаем усіх аматараў дыскатэкі ў Камсамольскім СДК!
Комментариев нет:
Отправить комментарий